У Беларусі арыштаваны Сведка Іеговы з Расіі. На радзіме яму пагражае крымінальны пераслед за веру

Раніцай 29 верасня 2021 года ў сваёй кватэры ў Брэсце быў затрыманы 44-гадовы грамадзянін Расіі Алег Ланшакоў ў сувязі з тым, што ў Расіі ён быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук, паведамляе jw-russia.org.

1 кастрычніка намеснік пракурора горада Э. А. Пашкевіч пастанавіў заключыць яго пад варту да 8 лістапада 2021 года ў СІЗА № 7 ДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

Ад беларускіх праваахоўных органаў Ланшакову стала вядома, што ў Расіі ён абвінавачваецца ў «экстрэмізме» па крымінальнай справе, узбуджанай па прыкмеце канфесійнай прыналежнасці. Алег вызнае рэлігію Сведак Іеговы. Раней ён падаваў прашэнне аб прадастаўленні яму ў Беларусі палітычнага прытулку. Вернік пражывае ў Беларусі больш за год, мае від на жыхарства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі