Протаіерэй Сяргій Лепін: «Тыкаць пальцам у зло можа кожны, але гэта адзінае з таго, што можа рабіць кожны»
Праваслаўны святар протаіерэй Сергій Лепін разважае ў сваім акаўнце ў фэйсбуку над урыўкам з Евангелля, дзе Ісус, навучаючы ў Капернауме, чуе ў адну з субот ад чалавека, які меў нячыстага духа дэмана : «Пакінь, што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас».
«Вось гэта крычыць бес і яго словы — яны вельмі нагадваюць інтанацыю некаторых цяперашніх каментатараў пад навінамі са згадваннем пра Царкву: «А што вы да нас лезеце? У нас свецкая дзяржава!», «А ў нас іншая рэлігія!», «Вас паслаў Пуцін загубіць нас!», «Мы ўсё пра вас ведаем, якія вы, святошы!». Але на гэтым мае асацыяцыі і паралелі не сканчваюцца. Часцяком нам на самой справе ёсць справа да ўсяго на свеце, але толькі не да дэманаў — не да зла, у якім ляжыць свет. Мы — страусы, якія прапаведуюць для страусаў гульню ў «незаўважалкі»: галоўнае — не заўважаць гэтых дэманаў, бо калі заўважыў, то адразу прайграў: засоўваць галаву ў пясок і падстаўляць зад ўжо позна, трэба будзе неяк рэагаваць», — разважае святар.
«Растлумачу на вядомым прыкладзе. Для таго, каб заўважыць сучок у воку свайго бліжняга, не трэба быць афтальмолагам. Але для таго, каб найбольш бяспечным чынам выцягнуць яго — такі трэба. Інакш бліжні можа застацца не толькі без вока, але і без галавы», — даводзіць сваю думку а. Сергій.
«Проста закідваць зло ядзернымі бомбамі – як ігнор і «шчаслівае няведанне» – таксама не такое ўжо і дабро. Як кажуць афтальмолагі, чаканы тэрапеўтычны эфект павінен быць суразмераны меркаваным рызыкам. Тыкаць пальцам у зло можа кожны, але гэта адзінае з таго, што можа рабіць кожны», — рэзюмуе святар.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)