Гомельскія вернікі сабралі падарункі састарэлым пацыентам

Гомельские верующие собрали подарки

У Свяцілавічы пад Гомелем 12 кастрычніка да пацыентаў Аддзялення сястрынскага догляду участковай бальніцы прыехалі вернікі гомельскіх храмаў Свяціцеля Мікалая Цудатворца і святога Арханёла Міхаіла.

Яны прынеслі падарункі — падгузнікі для дарослых, вільготныя сурвэткі і аднаразовыя пялёнкі. Паездка была прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей, паведамляе  сайт Гомельскай епархіі.

Пацыентаў і персанал павіншаваў і благаславіў іерэй Станіслаў Смаляк.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі