Не толькі Будслаў: новы дах з’явіўся ў санктуарыя ў Лагішыне

Неагатычнаму касцёлу ўжо больш за 100 гадоў — праходзяць працы па аднаўленні храма.

dc91b88022b0ddb5e5de52fd983c3e7f_XL

У санктуарыі Маці Божай Лагішынскай завяршыліся працы па замене даху. Улетку парафіяне звярталіся з просьбай дапамагчы сабраць неабходную суму на рамонт даху. Гэта быў важны этап работ па аднаўленню храма Апосталаў Пятра і Паўла ў Лагішыне, дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай, Каралевы Палесся, апякункі Пінскай дыяцэзіі.

Неагатычнаму касцёлу ўжо больш за 100 гадоў – храм пабудавалі ў 1909 годзе. Вернікам, ахвярадаўцам, работнікам, а ў першую чаргу Богу дзякуюць за паспяхова завершаныя працы.

Нагадаем, новы часовы дах з’явіўся таксама ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Храм моцна пацярпеў ад пажару, дах быў знішчаны цалкам. На аднаўленне касцёла ахвяруюць прыватныя асобы і арганізацыі. Хутка ў санктуарыі адновіцца служэнне святых Імшаў.

Katolik.life

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
13.10.2021 Беларусь| Тэгі:




Блогі