У вёсцы пад Гродна адмовіліся ад нядзельнай школы ў карысць скаўцкага клуба і гурткоў для дзяўчынак

Кіраўнік скаўцкага клуба пры храме прапачэснапакутніка Афанасія Брэсцкага у вёсцы Зарыца ў Гродзенскім раёне Арсеній Казішвілі стаў адным з прыхаджан, якія падтрымалі ідэю гродзенскага святара протаіерэя Аляксандра Гука адыходзіць ад традыцыйнага фармату нядзельнай школы ў карысць аб’яднанняў0 па інтарэсах.

скауты1

Большасць членаў скаўцкага клуба — хлопчыкі. Дзяўчынкі з вялікім задавальненнем не мокнуць у лесе, а займаюцца фларыстыкай з жонкай Арсенія.

Яшчэ пры храме ёсць гурткі па маляванню, спеву, выпечцы, плануецца — па фатаграфіі. І ўсе заняткі сумяшчаюцца з ненадакучлівым засваеннем тэалагічных ведаў.

На думку Арсенія, такі фармат — самы эфектыўны для узроставай групы 12-16 гадоў, якім рана ў брацтва і ўжо не цікава ў звычайнай нядзельнай школе.

Праваслаўны скаўт, у адрозненне ад звычайнага, для атрымання 3-га разраду павінен здаць залік па Законе Божым, распавядае Арсеній.

скауты

Атэістам прыходзіць можна. Практыка паказвае, што яны ці сыходзяць, ці ўцаркаўляюцца.

«Скаўтынг развівае асобу падлетка. Але ёсць момант: пакуль дарослым цікава гуляць у гэтую гульню, дзецям таксама будзе цікава. Дарослы павінен быць максімальна ўцягнуты», — разважае Арсеній. Ён прыхаджанін, настаўнік замежных моваў, прадпрымальнік.

Скаўтынг у вёску прынесла прыхаджанка Алена, якая выпадкова даведалася пра скаутскі клуб пры мінскім Петрапаўлаўскім саборы і пазнаёмілася з яго кіраўніком. Пазней яна ад спраў адышла, але з’явіліся новыя прыхільнікі скаўтынгу — актывіст Дзяніс Шаўчэнка з Альшанкі і святар Ілля Гапановіч з храма ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх святых.

У частых паходах дзецям прыходзіцца выконваць правілы. Напрыклад — сапраўдны скаўт выносіць з лесу смецця больш, чым прынес. На думку Арсенія, прывучаць сучасных дзяцей, выхаваных гаджэтамі і гульнямі, да выканання правілаў чалавечага інтэрната так жа важна, як да захавання праваслаўнай абраднасці, распавядае  сайт Гродненскай епархіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі