Пасля кананічнага ўступлення на пасаду арцыбіскуп Станеўскі сустрэнецца з журналістамі

У суботу 23 кастрычніка запланаваны брыфінг для журналістаў, на якім можна будзе задаць пытанне новаму Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.

Іерарх выйдзе да прадстаўнікоў СМІ адразу пасля завяршэння цырымоніі кананічнага ўступлення на пасаду, якая распачнецца ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9) у 11.00.

Пасля ўрачыстай святой Імшы перад цэнтральнымі дзвярыма касцёла запланаваны кароткі брыфінг для журналістаў з удзелам новага кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі