Распачынаецца набор на трэці паток Лідэрскай школы Piligrim

Лектарамі будуць як духоўныя, так і свецкія асобы, якія дапамогуць убачыць якасці сапраўднага лідэра з пункту гледжання Бібліі.

У Баранавічах у чарговы раз распачнуцца курсы лідэрскага служэння Piligrim. Як і ў мінулыя гады, асноўнай мэтай курсаў з’яўляецца развіццё лідэрскага патэнцыялу, адкрыццё занядбаных здольнасцей і пазнаванне якасцей сапраўднага лідэра з пункту гледжання Бібліі. У адрозненні ад мінулых курсаў, цяпер сустрэчы маюць трохдзённы фармат з большым акцэнтаваннем на практычных занятках і магчымасцю глыбейшага абмеркавання атрыманай інфармацыі. Лектарамі будуць як духоўныя, так і свецкія асобы.

Курсы з’яўляюцца карыснымі не толькі для тых, хто жадае выхаваць у сабе сапраўднага лідэра, але наогул для людзей, якія шукаюць свае пакліканне, жадаюць лепш пазнаць сябе і перамагчы свае слабасці. Сустрэчы плануюцца раз на месяц, а першая сустрэча адбудзецца ўжо 12-14 лістапада.

Запоўніць анкету для удзелу, а таксама падрабязней пазнаёміцца з раскладам курсаў можна па СПАСЫЛЦЫ.

Заяўкі будуць прымацца па 05.11.2021 г. Па ўсіх пытаннях звяртацца да:

Тэл. +375297090093 — кс. Павел Рудзьман

Тэл. +35295668586 – Святлана Лабковіч

Кантактны e-mail: piligrim.belarus@gmail.com

Старонка ў Instagram.

 katolik.life

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі