Адбудуем Будслаў разам. У Беларусі пройдзе дабрачынны марафон хрысціянскай музыкі

З 23 кастрычніка па 27 лістапада ў Беларусі пройдзе дабрачынны марафон «Адбудуем Будслаў разам».

Фота кс. Дзмітрыя Дубовіка

У межах акцыі пройдзе восем канцэртаў арганнай і духоўнай музыкі ў Віцебску, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мінску і Пінску. На працягу марафону ў розных святынях Беларусі таксама будзе праводзіцца выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ».

Праграма дабрачыннага марафону

23 кастрычніка

Архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі
Мінск, пл. Свабоды, 9

  • 20.00 – арганны канцэрт
    Выканаўца Дарыюш Гайдукевіч (Польша) з праграмай Florilegium musicum («Музычная анталогія»)
  • выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»

24 кастрычніка

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава
Магілёў, вул. Камсамольская, 4

  • 16.00 – арганны канцэрт
    Выканаўца Дарыюш Гайдукевіч (Польша) з праграмай Florilegium musicum («Музыяная анталогія»)
  • 17.30 – выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»
  • 18.30 – святая Імша

7 лістапада

Касцёл святой Барбары
Віцебск, вул. Ленінградская, 27

  • 12.00 – святая Імша
  • 13.00 – канцэрт хору «Голас Душы» (Мінск) і хору «Cantus Cordis» (Мінск)
  • выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»

7 лістапада

Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Пінск, вул. Леніна, 18

  • 17.00 – арганны канцэрт
    выканаўца Кацярына Нікалаева (Мінск)
  • 19.00 – святая Імша

21 лістапада

Трансляцыя на партале Сatholic.by

  • 20.00 – анлайн канцэрт
  • Гродна, катэдральная базыліка святога Францішка Ксавэрыя — выступ хору «Залатая Горка» (Мінск)
  • Ліда, касцёл Узвышэння Святога Крыжа — арганны канцэрт, выканаўца Ганна Горбач (Мінск)
  • Мінск, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы — арганны канцэрт, выканаўца Віктар Кісцень (Мінск)

27 лістапада

Касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл)
Мінск, вул. Савецкая, 15

  • 19.00 – святая Імша
  • 20.00 – канцэрт хору «Голас Душы» (Мінск) і хору «Cantus Cordis» (Мінск)
  • Выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі