Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў гадавіну рэкансэкрацыі мінскай архікатэдры

21 кастрычніка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы з нагоды 24-й гадавіны рэкансэкрацыі галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пачатак урачыстай цэлебрацыі ў 18.30.

Перад Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і традыцыйнае Ружанцовае набажэнства, якое распачнецца а 18-й гадзіне. Усе ахвотныя могуць узяць удзел або духоўна далучыцца да супольнай малітвы з дапамогай прамой трансляцыі.

У гады савецкага ваяўнічага атэізму былы езуіцкі касцёл, які ў 1798 годзе стаў катэдральным, быў ператвораны ў «Дом фізкультуры» спартыўнага таварыства «Спартак». Бязбожныя вандалы разабралі вежы гэтай пярліны барочнай архітэктуры, якія больш за два стагоддзі ўпрыгожвалі адну з мінскіх плошчаў, а ўнутраную прастору святыні падзялілі на паверхі. На доўгія дзесяцігоддзі створанае нашымі продкамі хараство было знявечана і схавана за безаблічным шэрым савецкім фасадам.

Дзякуючы намаганням Сведкі веры кардынала Казіміра Свёнтка мінская катэдра была адроджана і адноўлена ў сваёй першаснай прыгажосці.

24 гады таму, 21 кастрычніка 1997 года, адбылася рэкансэкрацыя, або паўторнае пасвячэнне святыні.

Catholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі