Пастар Ганчарэнка пра хваробу: Уключы музыку і радуйся перад Богам

Пастор Гончаренко

У Мінску на нядзельным сходзе вернікаў царквы «Новае Жыццё», які прайшоў на паркоўцы, гаварылі пра ацаленні і маліліся за хворых.

«Я хачу кінуць вылік кожнаму чалавеку, які праходзіць праз хваробу. Устань і змагайся на трох узроўнях — духа, душы і цела. Бо шмат якія людзі змагаюцца з хваробай толькі на адным узроўні, але на астатніх яны прайграваюць. Таму змагайся на ўсіх узроўнях!», — заклікаў пастар Вячаслаў Ганчарэнка, паведамляе  сайт царквы.

«Мы павінныя весці змаганне і на ўзроўні сваёй душы. Пра гэта кажа Біблія. Здароўе цела залежыць ад паспяховасці душы. Душа — гэта твой разумовы, эмацыйны рэсурс, псіхалагічны ўзровень. Твая душа павінная «харчавацца» чароўным у тваім жыцці. Не страхам, а чымсці чароўным — тым, што нясе табе радасць», — тлумачыў пастар, нагадваючы словы з Прыпавесцяў: «Вясёлае сэрца дабратворнае, як ацаленне, а пахмурны дух сушыць косткі».

«Жыві так, каб не дазваляць пахмурнаму духу ўзяць цябе ў рабства. Парві ўсе ланцугі пахмурнасці. Уключы музыку і радуйся перад Богам», — заклікаў вернікаў духоўны лідар мінчан.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі