У мінскі храм прывезлі зямлю з месца гібелі супрацоўнікаў МНС

В минский храм

У Мінску 15 кастрычніка ў крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых адбылася цырымонія закладання капсулы з зямлёй з месцаў пахавання і гібелі загінулых пры здзяйсненні службовых абавязкаў супрацоўнікаў МНС.

У цырымоніі ўзялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і міністр па надзвычайных становішчах Вадзім Сіняўскі, паведамляе сайт БПЦ.

Падчас архіўнай працы былі сабраныя дадзеныя пра 48 супрауоўнікаў, загінулых пры выкананні службовых абавязкаў з 1944 года. Сярод іх загінулыя ратавальнікі пры раптоўным абвальванні канструкцый у 2010 годзе ў Мінску, выбуху газавага балона падчас ліквідацыі пажара жылога дома ў Вілейскім раёне ў 1999 годзе, падчас экстрэннага выратванная атруціўшыхся газамі людзей у 2016 годзе ў Крупскім раёне. Капсулу з зямлёй змясцілі ў адну з нішаў крыпты Храма-Помніка.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі