Праваслаўны святар: Проста заткніцеся і плачце! Так вы будзеце выглядаць не толькі разумнейшымі, але і нават больш веруючымі

«Заткніся і плач», — раіць праваслаўны святар і папулярны хрысціянскі блогер айцец Сергій Лепін людзям, якія лічаць себя глыбокімі вернікамі, разважаючы ў сваім акаўнце  пра жорсткую мяжу паміж павучэннем і сапраўдным спачуваннем.

«Гісторыя з уваскрашэннем сына Наінскай удавы даводзіць нам, што Гасподзь наш быў Сапраўдным Чалавекам, і нагадвае ўсім нам, асабліва схільным да пыхі прапаведнікам, памятаць пра неабходнасць не толькі абагаўляцца ў наследванне Сыну Божаму, але і вучыцца быць у Яго сапраўднымі людзьмі. Стаць чалавекам  пэўна, гэта тое, з чаго варта пачаць сваё хрысціянства», — разважае святар, нагадваючы абставіны, выкладзеныя ва ўзгаданым урыўку Евангелля, калі «Гасподзь бачыць вялікую колькасць засмучаных, але не палічыў для Сябе правільным маралізатарства на тэму «Малаверы, мы ўсе ўваскроснем, смерці няма, душа вечная, вы ўсе павінныя радавацца». Не, нават Хрыстос Сабе такога не дазволіў!»

Святар нагадвае словы свяціцеля Феафана Затворніка: «Бачыць Госпад маці, што плача пра смерць сына, і літасцівы да яе; у іншы раз пакліканы быў на шлюб, і сурадаваўся сямейнай радасці. Гэтым паказаў Ён, што падзяляць звычайныя жыццёвыя радасці і турботы не супраціўнае духу Ягонаму. Так і робяць хрысціяне сапраўдныя, добрапакорлівыя, што са страхам адольваюць жыццё. Толькі дух ганарыстасці бязмернай коле вочы і чыніць разлад і раздзяленне. Такі дух аніяк не можа ўстрымацца, каб не павучаць і не абвінавачваць. Пакора ў такіх выпадках патрэбная, хрысціянская пакора. Яна крыніца хрысціянскага добрага разумення, якое ўмее добрае чыніць у дадзеных выпадках».

Што значыць «добрае»? «Добрае — гэта значыць радавацца з тымі, хто радуецца, і плакаць з засмучанымі», — прапаноўвае адказ а. Сергій Лепін, нагадваючы зацертыя словы з фільма «Масква слязам не верыць»: «Не вучыце мяне жыць — дапамажыце матэрыяльна!»

«Вось і нам жа так у аналагічных выпадках: калі хочаце забараніць чалавеку плакаць так, як гэта зрабіў Ісус Хрыстос, дык будзьце гатовыя і зрабіць тое, што Ён зрабіў пасля таго, як забараніў — не патрабуючы ад чалавека веры і не абвінавачваючы яго ў нявер’і, у няпосце, у немалітве, у непакаянні і яшчэ ў чым недастатковым у апраўданне сваёй бездапаможнасці і няўменні з’явіць цуд. Проста заткніцеся і плачце! Так вы будзеце выглядаць не толькі разумнейшымі, але нават і больш веруючымі», — упэўнены святар.

«Духоўны настаўнік, які раз-пораз дакарае вас за тое, што ы не перасталі грашыць, і пры гэтым не прызначае вам для гэтага аніякага сродку (нават уласнага прыкладу), нагадвае лекара, які адзінае, што можа зрабіць, дык гэта адно сказаць вас, аб вы не кашлялі, не ўмеючы прызначыць патрэбныя лекі», — резюміруе а. Сергій.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі