Царква «Благадаць» прадаставіла вернікам «Новага Жыцця» залу для малітвы

Церковь Благодать

Вернікі з мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» 30 кастрычніка ўпершыню за многія месяцы збяруцца на малітву ў памяшканні.

Набажэнства адбудзецца з 19.00 да 21.00 у вялікай зале царквы «Благадаць» па адрасе Гурскага, 48.

Кожны жадаючы можа далучыцца да малітвы. Бог моцны ў кожным чалавеку і ў адзінстве галасоў, звернутых да Яго. Умова для знаходжання ў памяшканні — нашэнне маскі, паведамляе  сайт царквы.

Нагадаем, 8 месяцаў таму ў царквы «Новае жыццё» было аднята храмавае памяшканне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі