У Мінску арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе цэлебраваць Імшу ў дзень сваіх імянінаў

У чацвер 28 кастрычніка, у свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначлаіць цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Урачыстая Эўхарыстыя ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачнецца ў 18.30. Ёй будзе папярдэднічаць выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовае набажэнства ў 18.00.

Пробашч сталічнай архікатэдральнай парафіі ксёндз канонік Антоні Клімантовіч шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве за залужанага іерарха, які ў 1989 годзе стаў першым у сучаснай гісторыі Беларусі каталіцкім біскупам на нашых землях, а з 2007 па 2021 год нёс служэнне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Catholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі