У Полацку ўшанавалі праваслаўнага краязнаўцу

В Полоцке почтили

У Полацку ў бібліятэцы №3 імя Янкі Купалы ў межах літаратурна-музычнай гасцёўні «Пад шатамі духоўнасці» адбылася вечарына памяці даследчыка полацкай даўніны, збіральніка легенд і паданняў, фотамастака Сяргея Глушкова.

На мерапрыемстве прысутнічалі родныя і сябры краязнаўцы, а таксама прыхаджане праваслаўных храмаў Полацка і Наваполацка, паведамляе  сайт Полацкай епархіі.

Вечар памяці адкрыў настаяцель Пакроўскага храма протаіерэй Уладзімір Рацьковіч. Ён падзяліўся ўспамінамі пра Сяргея Глушкова і яго брата — паэта і педагога Уладзіміра Глушкова.

Сяргей Мікалаевіч Глушкоў быў глыбока веруючым праваслаўным хрысціянінам. Ён заўсёды адгукаўся, калі патрабавалася яго дапамога Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру, або прыходам Полацкай епархіі. Адным з самых любімых ім храмаў у Полацку была царква Пакрова. Сяргей Глушкоў таксама ўваходзіў у склад рэдакцыйнай рады серыі кніг «Спадчына Полацкай зямлі», якая выпускаецца Полацкім кніжным выдавецтвам з 2004 года.

Да мерапрыемства была аформлена фотавыстава братоў Глушковых «Памяць і легенды».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі