У Гродне ў Каложы аднавіліся курсы для прыхаджанаў па вывучэнні Пісання

В Гродно в Коложе

У Гродне ў Каложскай царкве ў прыходзе святых пакутнікаў Барыса і Глеба 26 кастрычніка аднавіліся Каложскія біблейскія чытанні — прыхадскія катэхізатарскія курсы па вывучэнні тэкстаў Святога Пісання.

Імі будуць кіраваць клірыкі Барысаглебскага прыходу іерэй Ігар Данільчык і іерэй Зміцер Калеснікаў, паведамляе сайт епархіі.

Падобныя заняткі праходзяць ужо некалькі гадоў па аўторках у царкоўна-прыходскім комплексе. Заняткі пачынаюцца а 18-й гадзіне.

Далучыцца могуць усе ахвочыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі