У Мінску прэзентуюць паштовы праект

В Минске презентуют почтовый проект

У праваслаўнай Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага 29 кастрычніка пройдзе прэзентацыя, прысвечаная выпуску ў абарачэнне паштовага праекта «25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага» з цырымоніяй афіцыйнага гашэння.

У мерапрыемстве прымуць удзел мітрапаліт Веніямін, рэктар МінДА архімандрыт Афанасій (Сакалоў), міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, паведамляе сайт  БПЦ.

Паштовы праект уяўляе сабой мастацкі маркіраваны канверт і спецыяльны памятны штэмпель. Праект распрацавалі міністэрства і МінДА.

Тыраж дзяржаўнага знака паштовай аплаты — 20 тысяч маркіраваных канвертаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі