У Жлобіне прайшла «Пакроўская гасцёўня»

В Жлобине

У Жлобіне з 14 па 22 кастрычніка прайшла «Пакроўская гасцёўня» з удзелам настаяцеля храма Серафіма Сароўскага протаіерэя Леаніда Міхайлоўскага.

Мерапрыемства праходзіла ў гімназіі № 8. У межах акцыі «Пакроў дзень і Дзень маці» на працягу тыдня навучэнцы 3 і 5 класаў з класнымі кіраўнікамі ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Пакрову Прасвятой Багародзіцы і Дню маці.

Протаіерэй Леанід Міхайлоўскі нагадваў дзецям: «Найсвяцейшая Багародзіца заўсёды клапоціцца пра нас і ніколі не пакіне ў бядзе, калі мы будзем звяртацца да Яе ў малітвах», распавядае сайт Гомельскай епархіі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі