У Гродне будзе вуліца імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

В Гродно появится

Гарадзенская гарадская тапанімічная камісія прыняла рашэнне перайменаваць частку вуліцы Горкага на ўчастку ад плошчы Тызенгаўза да перасячэння вуліц 17 верасня і Камунальнай. Адрэзак вуліцы будзе названы ў гонар мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

У пачатку гэтай вуліцы размешчаны Гродзенскае епархіяльнае ўпраўленне і храм свяціцеля Мікалая Цудатворца. У планах Гродзенскай епархіі ўстанавіць на нованазванай вуліцы помнік мітрапаліту Філарэту.

У грамадскім галасаванні па перайменаванні прынялі ўдзел 1968 рэспандэнтаў з Гродна і іншых гарадоў краіны. Падтрымалі праект 90 працэнтаў удзельнікаў галасавання. На пасяджэнні ў Гродзенскім гарвыканкаме экспертная камісія падчас выніковага галасавання таксама падтрымала гэтую ініцыятыву, паведамляе  сайт БПЦ.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі