У Мінску пройдзе семінар для сужэнцаў

В Минске пройдет

У Мінску ў Паломніцкім цэнтры «Елісавецінскі» з 12 па 14 лістапада пройдзе семінар «Сужэнскія сустрэчы».

Сустрэчу арганізоўваюць настаяцель лагойскага Мікольскага храма протаіерэй Уладзімір Шэйдак з жонкай Інай. Яны бяруць удзел у працы Праваслаўнага епархіяльнага цэнтра «Сужэнскія сустрэчы» ў Санкт-Пецярбургу, заснаванага протаіерэем Аляксандрам Дзягілевым, паведамляе  сайт БПЦ.

Праца семінара прадугледжвае ўдзел абодвух сужэнцаў без дзяцей. Праграма пачынаецца з 19.00 пятніцы і заканчваецца каля 15.00 у нядзелю.

Сутнасць методыкі — муж і жонка прыязджаюць на семінар са сваёй праблемай і вырашаюць яе вочы ў вочы напераменку як пры ўдзеле спікера, так і маючы зносіны сам-насам.

Рух «Сужэнскія сустрэчы» — праект некамерцыйны, арганізатары і вядучыя працуюць на дабрачынных пачатках. Удзельнікі аплочваюць толькі выдаткі на пражыванне, харчаванне і накладныя выдаткі па арганізацыі мерапрыемства. Згодна з праграмай, кожная сужэнская пара забяспечваецца асобным нумарам і харчаваннем на ўвесь час правядзення семінара.

Запісацца можна па тэлефоне +375 29 555 78 12.

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі