У царкве «Новае жыццё» знайшлі выйсце для заняткаў нядзельнай школы ў холад — аўтобус

Церковь Новая жизнь нашла выход

У пазбаўленай памяшкання мінскай царквы поўнаевангельскіх хрысціян «Новае жыццё» з’явіўся «дах» для заняткаў нядзельнай школы. 7 лістапада дзеці ўпершыню сабраліся на ўрок у аўтобусе.

Вернікі прыдумлялі розныя спосабы, і прыйшлі да высновы — аўтобус. Яго прысутнасць на паркоўцы цалкам легальная.

Для правядзення заняткаў выбралі ацяпляны аўтобус. За аснову заняткаў узята праграма звычайнай нядзельнай школы.

Заняткі для дзяцей праводзіць лідэр падлеткавага служэння Майсей Кміт. На гэты раз ён расказаў дзецям гісторыю біблейскага Іоны, які трапіў ва ўлонне кіта, зрабіўшы акцэнт на тым, што, нават калі чалавек у сціснутых абставінах, Бог чуе яго. Яшчэ падлеткавы лідэр правёў з хлопцамі інтэрактыў.

У бліжэйшую нядзелю заняткі зноў будуць у аўтобусе. Урок правядуць лідэры служэння «Pl Teens» і падлеткі царквы, паведамляе сайт «Новага жыцця».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі