Полацкі манастыр выпусціў каляндар з фрэскамі на 2022 год
У выдавецтве Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра выйшаў «Праваслаўны каляндар» на 2022 год з фатаграфіямі фрэскавага роспісу храма Перамянення манастыра.
Цяпер гэтыя ўнікальныя фрэскі XII стагоддзя рэстаўруюць спецыялісты з Беларусі і Расіі.
Храм Перамянення быў распісаны каля 1161 года на замову прапачэснай Еўфрасінні Полацкай. Пры даследаванні роспісу храма становіцца відавочнай наяўнасць тонка прадуманай, па-багаслоўску глыбокай агульнай задумы, за якой угадваецца асоба прапачэснай.
Нягледзячы на тое, што храм распісаны ў візантыйскім стылі, тэматыка роспісу характэрная для Старажытнай Русі. Майстры пісалі натуральнымі фарбамі па сырой тынкоўцы, што забяспечыла высокую захаванасць роспісу, расказвае манастырскі сайт.
Каляндар выдадзены ў настольным фармаце «хатка» (21×15 см). Яго можна набыць у царкоўнай краме на тэрыторыі манастыра.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)