У мінскай баптысцкай царкве прайшла вечарына памяці вернікаў, якія загінулі ў СССР

В минской баптистской

У Мінску ў царкве хрысціян баптыстаў «Віфлеем» 24 кастрычніка прайшла вечарына гісторыі, прысвечаная ганенням на хрысціян Беларусі ў ХХ стагоддзі.

«Цяпер іншы час…» — гэтая фраза не раз гучала на працягу вечара гісторыі. Практычна ўсе тыя, хто жыў у цяжкі савецкі час атэістычнай прапаганды, ужо ў вечнасці. На вечарыну былі запрошаны дзеці і ўнукі верных Божых служыцеляў.

На стэндах з кароткай гісторыяй былі змешчаны рэдкія фота з хатніх архіваў. Праглядзелі невялікі фільм пра прэзбітэраў рэгіянальных цэркваў, сасланых і расстраляных.

«Біблію дастаць было немагчыма, мы перапісвалі яе ўручную. І вось, зьявілася магчымасьць набыць Біблію. Іх адбіралі на мяжы, дзякуй Богу, што хоць не спальвалі, а перапрадавалі. Каштавала яна 70 рублёў — сярэдняя зарплата на той час», — нагадаў вернік Іосіф Рачкоўскі, падкрэсліўшы, што сёння маладым людзям цяжка ўявіць — як Біблія можа быць недаступнай, — распавядае сайт  царквы «Віфлеем».

Вернік Мікалай Сінкавец узгадвае пра савецкі перыяд так: «Я працаваў з дзецьмі і моладдзю. І кожны раз, ідучы з дому, развітваўся з бацькамі, бо не ведаў, ці вярнуся назад. За такую працу пагражаў вялікі тэрмін. Тады не было дактароў багаслоўя, адукаваных служыцеляў, але ва ўмовах ганенняў вельмі адчувалася згуртаванасць, клопат, перажыванні, малітва. Цяпер такую атмасферу стварыць у царкве складаней».

Моладзевы хор царквы «Віфлеем» пад кіраўніцтвам Вадзіма Ячніка выканаў песні, напісаныя вернікамі ў турмах і лагерах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі