У Віцебску праходзіць выстава абразоў пэндзля мастакоў з духоўнай семінарыі

в Витебске

У Віцебску ў музычнай гасцёўні ў філіяле Цэнтра сучаснага мастацтва праходзіць выстава работ студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў іканапіснага аддзялення Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча. Экспазіцыя прысвечана 20-годдзю іканапіснай майстэрні.

У 2001-2002 навучальным годзе ў Віцебскай духоўнай семінарыі было адкрыта іканапіснае аддзяленне. Адным з першых выкладчыкаў стала Вольга Грыгор’ева, якая скончыла іканапісную школу пры Маскоўскай духоўнай акадэміі. Потым загадчыцай аддзялення была манахіня Аліпія (Багданава). На працягу сямі гадоў іканапіснае аддзяленне было вячэрнім, расказвае сайт  Віцебскай епархіі.

У 2013 годзе пачалася праца па адраджэнні Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча пры Свята-Духавым жаночым манастыры. З гэтага часу іканапіснае аддзяленне набыло новае жыццё. Курс навучання разлічаны на 3 гады. У вучылішчы выкладаюць іканапіс, дэкаратыўны і іканапісны малюнак, гісторыю мастацтваў, а таксама шэраг багаслоўскіх прадметаў. Выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыю іканапісца і далічніка.

На выставе прадстаўлена каля 40 абразоў. Усе яны асвечаны. Працягнецца выстава да 30 лістапада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі