«Беларусь чакае Раство». Унікальны адвэнт-каляндар ужо ў продажы
Каляндар зрабілі сямейным і напоўнілі новымі, прадуманымі спецыяльна для беларусаў і для нашага часу заданнямі.
Ужо 28 лістапада католікі пачнуць перажываць Адвэнт – час радаснага чакання Божага Нараджэння, прыйсця Збаўцы. У продажы ўжо з’явіўся унікальны сямейны адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство».
— Ён новы і па форме, і па змесце. Ніхто ў Беларусі раней нічога падобнага не рабіў. У гэтым годзе мы імкнуліся зрабіць адвэнт-каляндар у лепшых класічных традыцыях – у выглядзе доміка і з вакенцамі, якія адчыняюцца, — распавядаюць стваральнікі календара. – Пад вакенцамі вы знойдзеце 25 заданняў на кожны дзень Адвэнта — пра Раство, Беларусь і сэрца. Мы зрабілі яго сямейным і напоўнілі новымі, прадуманымі спецыяльна для беларусаў і для нашага часу заданнямі. Сутнасць адвэнт-календара ў тым, каб кожны дзень адчыняць вакенца і выконваць заданне. Наш сямейны адвэнт-каляндар мы стваралі, каб вы маглі разам усёй сям’ёй падрыхтаваць свой дом і свае сэрцы да Раства.
Таксама адзначаецца, што адвэнт-каляндар пасуе і для тых, хто святкуе Божае Нараджэнне 7 студзеня — у гэтым выпадку пачаць каляндар трэба 14 снежня. Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» можна праходзіць і пары без дзяцей і нават самастойна. На задняй вокладцы календара размешчана інструкцыя, якая дапаможа і накіруе. Да інструкцыі прыкладзены план чытання Бібліі на Адвэнт. Каляндар стварыла Вольга Севярынец, ілюстратар – Кацярына Раюнец.
Каштуе адвэнт-каляндар усяго 14 рублёў — замовіць яго можна па спасылцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)