Чальцы царквы «Новае Жыццё» ў нядзелю пад адкрытым небам маліліся за Беларусь

Члены церкви Новая

У нядзелю 14 лістапада чальцы мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» зноў сабраліся на паркоўцы на служэнне і малітву за Беларусь.

«У сучаснай гісторыі нашай краіны ніколі не было так цяжка, як зараз. Гэта відавочна. Беларусь праходзіць праз пандэмію каранавіруса, многія хварэюць, нехта памірае. Людзі пакутуюць ад жорсткай палітыкі, многія сядзяць у турмах, шматлікія людзі, імкнучыся некуды, з’язджаюць. Таксама мы бачым пагрозу эканамічнага крызісу з-за санкцый. Мы назіраем небяспеку суверэнітэта. Мы бачым грамадства, раздзеленае па палітычным прыкметам. Можна сказаць, што нашая краіна ў стане грамадзянскай вайны. Да гэтага дадалася пагроза вайны на мяжы і напружанасць. Нам сапраўды ёсць пра што маліцца! Трэба ўстаць на калені і прасіць, каб Гасподзь выбавіў нас ад гэтага», — заклікаў пастар Вячаслаў Ганчарэнка.

У часе богаслужбы вернікі маліліся за медыкаў, аб палітычных зменах, аб тым, каб людзі, што сядзяць у турмах, выйшлі на свабоду, аб захаванні суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, аб кансалідацыі грамадства, распавядае  сайт «Новага Жыцця».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі