Паездка ігуменні Гаўрыілы ў лагер уцекачоў набыла шырокі рэзананс

Візіт увечары 16 лістапада ў лагістычны цэнтр у Гродна, дзе размясцілі мігрантаў з польска-беларускай мяжы, настаяцельніцы гродзенскага Свята-Раство-Багародзічнага жаночага манастыра ігуменні Гаўрыілы выклікаў рэзананс у айчынных і расійскіх СМІ.

Ігумення прыехала разам з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа. Яна раздала дзецям шакаладныя батончыкі і паразмаўляла з некаторымі дарослымі ўцекачамі. Прадстаўнікі Гродзенскай епархіі адгрузілі сабраныя вернікамі прадукты і вопратку, паведамляе Лента.ру.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі