Міжнародны праваслаўны кінафестываль стартуе ў анлайн-рэжыме

стартует православный

З 17 по 21 лістапада ў рэжыме анлайн адбудзецца Міжнародны кінафестываль дакументальных стужак «Соль Зямлі».

Пабачыць дакументальныя стужкі і выступы гасцей можна будзе, не выходзячы з дома, на сайце solzemli-samara.ru.

На кінафестывалі будзе прадстаўлена больш за 100 прац кінадакументалістаў з розных краін у 5 намінацыях:  «Здесь и сейчас» , «Времена не выбирают», «Русский Собор», «Чти отца твоего и матерь твою», «Камо грядеши?».

У намінацыю «Русский Собор» увайшоў фільм кінастудыі Свята-Елісавецінскага манастыра Мінска «Вишневка. Женское подворье» Настассі Кабзаровай, паведамляе сайт  БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі