У РПЦ распрацуюць дактрыну аб штучным інтэлекце

В РПЦ разработают

У Рускай Праваслаўнай Царкве задумалі над выпрацоўкай дактрыны разумення тэхналогіі штучнага інтэлекту. 17 лістапада кіраўнік профільнай працоўнай групы камісіі Міжсаборнай прысутнасці РПЦ па пытаннях грамадскага жыцця, культуры, навукі і інфармацыі епіскап Пераяслаўскі і Угліцкі Феоктыст (Ігумнаў) пракаментаваў сённяшнюю пазіцыю РПЦ адносна ШІ.

Епіскап Феактыст настойвае на тым, што этыка штучнага інтэлекту пакуль яшчэ вельмі размыты для расійскіх рэалій панятак, але адзіныя крытэры тут павінныя быць выпрацаваныя з улікам думкі традыцыйных рэлігій Расіі, паведамляюць  расійскія СМІ .

«Што тычыць этычнага рэгулявання, дык тут вельмі няпростае і дыскутыйнае пытанне. Канешне, амаль усім відавочна, што асэнсаванне этычнага вымярэння сучасных тэхналогій неабходнае, але дагэтуль, наколькі я магу меркаваць, незразумела, што пад гэтым маецца на ўвазе. Ёсць тры асноўныя аспекты — гэта этыка распрацоўшчыкаў, этыка выкарыстання і этыка саміх сістэмаў.  І тут вельмі важнае пытанне, пра якую этыку мы гаворым», — кажа іерарх.

Ён нагадаў, што этычныя вучэнні хрысціянства, мусульманства, юдаізма, будызма ў шмат якіх пазіцыях моцна адрозніваюцца. І тут, па словах епіскапа, неабходна «шукаць тое, што называюць нейкімі агульначалавечымі каштоўнасцямі, і дамаўляцца, каб разумець, што дапушчальнае для тэхналогіяў, а што не».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі