Царква «Новае Жыццё» дзевяць месяцаў моліцца на вуліцы
Мінская царква «Новае Жыццё» 21 лістапала сабралася на чарговую богаслужбу на паркоўцы. Ад часу прымусовага высялення вернікаў з іх памяшкання супольнасць не прапусціла ніводнай нядзельнай богаслужбы.
«Задумайся, што Бог робіць зараз у тваім жыцці? Што Ён здзяйсняе ў краіне? Бывае, нешта здараецца ў жыцці, і ты не можаш знайсці гэтаму тлумачэнняў. Можа, гэта адбылося дзеля таго, каб з’явіліся справы Божыя? Каб пасярод цемры дзейнічаў Бог?», — разважаў у нядзельнай пропаведзі пастар Вячаслаў Ганчарэнка, паведамляе сайт царквы.
«Бог жадае вярнуць табе страчанае і згубленае. І Ён зробіць так, бо з гэтым ёсць Божая справядлівасць – паставіць усё на свае месцы. Усё згубленае будзе вернута сямікроць! Бог верне тое, што было палоненае і скрадзенае. Усё, што сталася згубай для твайго жыцця, Бог верне. Твой лёс занадта вялікі, твая будучыня занадта яркая, каб дазволіць камусьці ці чамусьці спыніць гэта. Твой лёс у Божых вачах прыўкрасны. І Бог мае цудоўную будучыню для Беларусі. Таму «Новае Жыццё» стаіць на вуліцы на паркоўцы і моліцца за краіну», — падкрэсліў духоўны лідар.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)