Епіскап Лідскі прыйшоў у гарадскую школу з аповедам пра ўласнае юнацтва

Епископ Лидский

Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый 24 лістапада прыйшоў з тэматычнай гутаркай у СШ № 9 Ліды.

Пасля працоўнай гутаркі з дырэктарам Інай Хартановіч пра варыянты ўзаемадзеяння школы з прыходам Аляксандра Неўскага і настаяцелем протаіерэем Расціславам Лямачкам кіраўнік епархіі паразмаўляў у актавай зале са старшакласнікамі. Ён распавёў ім пра ўласныя пошукі сэнса жыцця ў іх узросце, пра падзеі і перажыванні, якія прывялі яго да Бога і ў Царкву. З боку школьнікаў было шмат пытанняў, у тым ліку, пра асаблівасці манаскага жыцця, паведамляе сайт  БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі