Заданні — у Instagram. Манахіня прапануе незвычайна правесці Адвэнт
Сястра Таццяна запрашае разам паспрабаваць запаліць агонь дабра.
У перыяд Адвэнту — часу радаснага чакання нараджэння Езуса Хрыста, што католікі пачнуць перажываць з 28 лістапада — беларуская манашка прапануе прытрымлівацца яе плана.
«Набліжаецца час Калядаў. З чым асацыіруецца ў вас гэтае свята? Асабіста ў мяне з неспадзеўкамі, падарункамі і дабром. Давайце сёлета паспрабуем запаліць агонь дабра, і будзем глядзець, як ён будзе гарэць і распаўсюджвацца. Прапаную разам падрыхтаваць сваё сэрца да прышэсця Езуса, выконваючы разам заданні, якія будуць заснаваныя на любові і добрых справах», — напісала сястра Таццяна Гмыза.
Заданні будуць размешчаны на старонцы манашкі ў Instagram. Яе акаўнт у гэтай сацсетцы — @sister_tatsiana.
Нагадаем, сястра Таццяна актыўна праводзіць евангелізацыю ў інтэрнэце. Раней яна пачала весці стрымы ў Instagram — манашка ладзіць эфіры на тэму асноў хрысціянскай веры.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)