Мітрапаліт Веніямін прыехаў на гарбату да семінарыстаў

Митрополит Вениамин

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін 25 лістапада прыехаў у Мінскую духоўную семінарыю на традыцыйнае штогадовае чаяванне.

Спачатку ён прачытаў некалькі лекцый для аўдыторый 2 курса багаслоўска-пастырскай спецыялізацыі па дысцыпліне «Маральныя каштоўнасці сучаснага грамадства». А пасля скіраваўся ў студэнцкую трапезную, дзе сабраліся прадстаўнікі адміністрацыі, выкладчыкі і студэнты, распавядае сайт  БПЦ.

Кіраўнік БПЦ звярнуўся са словам настаўлення, у якім звярнуў увагу на важнасць здабыцця студэнтамі педагагічных навыкаў: «Мы пакліканыя шукаць новыя эфектыўныя шляхі данясення слова Божага да людзей, застаючыся пры гэтым вернымі царкоўнай традыцыі».

Падчас гутаркі ён адказаў на ўсе пытанні студэнтаў, у тым ліку, надзёныя і асабістыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі