Круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”

261808592_2045609125598071_4943062054305250579_n
1 снежня 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол “Беларускія пераклады Бібліі”, прымеркаваны да 95-годдзя выдання першай біблейскай кнігі на сучаснай беларускай мове. У межах круглага стала адбудуцца не толькі выступленні экспертаў, дыскусіі, але таксама:
– прэзентацыя факсімільнага выдання першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову (“Паводле Лукі Святое Евангелле”), якое выйшла ў 2021 г. у выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
– прэзентацыя перакладу Евангелля, які выканаў брат Якуба Коласа Міхась Міцкевіч (выданне 2021 г.);
– цырымонія перадачы рукапісаў перакладу Бібліі Уладзіслава Чарняўскага ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
– цікавыя выставы.
Інфармуем і запрашаем прыняць удзел у круглым стале.
Сустрэча пройдзе ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пачатак а 11-й гадзіне.
Просім праінфармаваць пры магчымасці прыняць удзел ці выступіць.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі