У межах падрыхтоўкі да свята ў гонар святога апостала Андрэя беларускія грэка-католікі маліліся за праваслаўных братоў
Перад святам святога апостала Андрэя Першапакліканага, якога асаблівым чынам ушаноўваюць хрысціяне візантыйскай традыцыі, у супольнасцях беларускіх грэка-католікаў праходзіла душпастырская навэнна — шлях духовага подзвігу і падрыхтоўкі да ўрачыстасці.

Як паведаміў сайт грэка-каталіцкай парафіі святога і праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org, дні навэнны з 25 па 27 лістапада былі асаблівым чынам прысвечаны малітве за праваслаўных братоў і сясцёр перад пачаткам Перадкаляднага посту, што распачаўся ў Праваслаўнай Царкве 28 лістапада.
Як адзначаецца на сайце, ідэя абвяшчэння апостала Андрэя Апекуном (Заступнікам) братэрскага дыялогу паміж хрысціянамі заходняй і ўсходняй традыцыі належыць святому Папу Паўлу VI. Яна нарадзілася ў час яго сустрэчы з Сусветным Патрыярхам Афінагорам на Святой Зямлі ў 1965 годзе. Гэтая ініцыятыва была прынятая Патрыярхам Афінагорам, які адказаў на яе ў размове з французскім праваслаўным багасловам Аліўе Клеманам улетку 1968 года. Гэтыя размовы былі выдадзены ў 1969 годзе ў форме кнізе пад загалоўкам ROMA–AMOR (лац. «Рым — любоў»).
«Малітвамі Апостала Андрэя Першапакліканага няхай Госпад даруе нам у Беларусі плённы міжканфесійны дыялог для духоўнага дабра ўсіх жыхароў шматканфесійнай Беларусі», — такі кароткі малітоўны заклік змешчаны на сайце сталічнай грэка-каталіцкай парафіі, якую з нагоды свята святога апостала Андрэя 28 лістапада наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)