У Гродне адкрыўся праваслаўны спартыўны клуб
У Гродне пры храме абраза Маці Божай «Спагнанне загінулых» 29 лістапада адбылося адкрыццё праваслаўнага спартыўнага клуба ў гонар Давіда Гарадзенскага.
З прывітальным словам выступіў адказны за духоўна-маральнае апякунства выхаванцаў клуба іерэй Георгій Скорб. Пасля набажэнства на пачатак усялякай добрай справы слова было нададзенае галоўнаму трэнеру клуба — заслужанаму трэнеру, прафесіяналу сваёй справы Альфіту Хакаву, які расказаў падрабязнасці пра тое, як будуць адбывацца заняткі, чаму навучацца дзеці, распавядае сайт епархіі.
«Спорт успрымаецца шмат кім як частка гэтага свету, што тоне ў імгле грэху. Між тым, Царква вучыць нас не толькі ўтаймоўваць сваё цела, але і клапаціцца пра яго. Спорт выхоўвае ў чалавеку цярпенне, развівае ўпартасць, а менавіта цярпенне і ўпартасць у дасягненні мэты неабходныя чалавеку ў самай галоўнай барацьбе яго жыцця — барацьбе духоўнай», — кажа адзін са стваральнікаў клуба Яўген Кулак.
У клубе будуць праходзіць заняткі па пачаткам самаабароны, рукапашнаму бою, фізічнай падрыхтоўцы, выжыванню ў лесе, скалалазанню, а таксама духоўна-маральныя гутаркі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)