У межах Калядных чытанняў адбываюцца секцыі па новай педагогіцы

В рамках Рождественских чтений

У межах VII Беларускіх Калядных чытанняў 27 лістапада прайшла секцыя «Досвед рэалізацыі дыстанцыйных форм павышэння кваліфікацыі педагогаў нядзельных школ».

Яе адкрыў кіраўнік Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ іерэй Стэфан Варапай. Ён пазнаёміў з гісторыяй равіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі падагогаў нядельных школ Беларукага Экзархата, азначыўшы, што самая лепшая форма навучання педагогаў — дыстанцыйная. Акром таго, ён паказаў, дзе можна пазнаёміцца з выніковымі праектамі выпускнікоў.

Удзельнікі дзяліліся досведам дыстанцыйнага выкладання ў нядзельных школах, стварэння сайта для выхаванцаў, прыцягвання бацькоў да працэса навучання, паведамляе сайт  БПЦ.

Напярэдадні пад кіраўніцтвам іерэя Стэфана Варапая прайшла секцыя «Выкарыстанне інтэлектальных гульняў у нядзельнай школе». У цэнтры ўвагі быў досвед штогадоага міжнароднага турніра па інтэлектуальных гульнях «Фавор». Арганізатары апавядалі пра пошукі шляхоў правядзення турніра онлайн.

Узгадалі і пра інтэлектуальны турнір «Шчыт Веры», які некалі праводзіўся на тэрыторыі Беларускага Экзархата для студэнтаў.

Яшчэ адной тэмай стаў пошук магчымасці дыстанцыйнага навучання педагогаў правядзенню квэстаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі