Вернікі без памяшкання запалілі першую свечку Адвэнта на паркоўцы

Верующие без помещения

Вернікі мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» пачалі 28 лістапада Адвэнт на паркоўцы.

Падчас нядзельнай богаслужбы яны запалілі першую свечку Адвэнта. Гэта зрабіў прыхаджанін Артур Куліковіч і яго жонка Караліна раза з дзецьмі.

«Заклік у гэты час перад Раством і ўвогуле заклік для нашага часу — у нашых свяцільніках павінна быць шмат алею. Нашвя ногі павінныя цвёрда стаяць на зямлі, мы павінныя быць апранутыя ў зброю Божую. Нашвя вочы павінныя гарэць. Гэта заклік да ўсіх грэшнікаў — кайцеся. Заклік да ўсіх адступнікаў – вяртайцеся», – нагадала вернікам Караліна, распавядае сайт  «Новага Жыцця».

А пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку і яго жонку Ірыну вернікі віншавалі з 29-годзем сямейнага жыцця.

Напрыканцы службы вернікі памаліліся за Беларусь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі