Праваслаўны святар: Дзеці, народжаныя Вольгай Залатар, павінны разглядацца як яе апраўданне ва ўсім

Залатар

Праваслаўны святар з Гродзенскай епархіі протаіерэй Георгій Рой напісаў у сваім акаўнце ў сеціве, што Вольга Залатар, якая чакае прысуду за нібыта экстрэмісцкую дзейнасць, павінна быць вызваленая ўжо таму, што яна шматдзетная маці.

«Мама пяці дзяцей — Вольга Залатар. Міласэрнасці прашу! Пяцёра дзетак чакаюць сваёй любай мамы. Дзеткі ёй народжаныя — яе апраўданне. Няўжо мы так усе счарсцвелі, што можам абыякава глядзець на лёс мамы і яе дзяцей?! Няўжо яна сапраўды такая злачынца, што на доўгія гады будзе разлучана з дзеткамі сваімі?! Сэрца рвецца ад думак пра сям’ю Вольгі!!! Міласэрнасці чакаем», — піша святар.

Раней хадатайніцтва аб вызваленні Вольгі падпісалі 70 святароў розных канфесій. Каталіцкі святар а. Аляксандр Фаміных, да парафіі якога належыць Вольга Залатар, прапаноўваў сваю адказнасць за яе пры ўмове вызвалення з-пад варты.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі