У Гродне праваслаўныя інваліды спаборнічалі ў боччэ

В Гродно православные инвалиды

У Гродне  29 лістапада ў Цэнтры дзённага знаходжання для інвалідаў Чырвонага Крыжа адбылося адкрытае першанства Кастрычніцкага раёна па боччэ.

Боччэ — гэта гульня ў шары. Упершыню яна ўзгадваецца 3 тысячы гадоў таму. Гэтая гульня — папярэдніца боўлінга. Станаўленне гульні адбылося ў Старажытным Рыме, у Сярэднявеччы яна распаўсюдзілася ў Еўропе.

Боччэ — паралімпійскі від спорту для інвалідаў з праблемамі абапорна-рухальнага апарату, яны спаборнічаюць у розных катэгорыях.

Каманда Гродзенскай епархіі удзельнічае ў такіх турнірах трэці год, у гэтым годзе каманда заняла 2-е месца на рэспубліканскай моладзевай спартакіядзе, распавядае сайт  Гродзенскай епархіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі