У гродзенскай школе педагогаў вучылі выхоўваць праваслаўна

У Гродне 29 лістапада краўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі іерэй Ігар Данільчык прыйшоў у СШ № 31 на тэматычную сустрэчу з педагогамі на тэму «Супрацоўніцтва ўстановаў адукацыі з БПЦ у сферы духоўна-маральнага выхавання вучняў».

Гутарка суправаджалася паказам тэматычнай мультымедыйнай прэзентацыі. Удзельнікі сустрэчы былі азнаёмленыя з прававымі падставамі супрацоўніцтва.

Айцец Ігар прадставіў слухачам навучальныя праграмы факультатыўных курсаў па духоўна-маральнаму выхаванню, зацверджаныя міністэрствам адукацыі.

Абмяркоўвалася таксама пытанне арганізацый экскурсій педагогаў і вучняў у праваслаўныя храмы, распавядае сайт  Гродзенскай епархіі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі