Мітрапаліт Веніямін асвяціў царкву, якая будзе будавацца па эскізе беларускага помніка

митрополит

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін 1 снежня асвяціў падмурак і памятную капсулу храма Гаўрыіла Самтаўрыйскага і капліцы абраза Божай Маці «Неабпалімая Купина» на скрыжаванні вуліц Мазурава і Скрыпнікава ў Мінску.

Кіраўніку БПЦ саслужыў шэраг мінскіх святароў і настаяцель храма іерэй Аляксандр Пальчэўскі. За богаслужбай маліліся афіцэрскі склад і супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных становішчах Рэспублікі Беларусь, паведамляе сайт  БПЦ.

Пры праектавання драўлянага храма ў гонар прапачэснага Гаўрылі Самтаўрыйскага улічваліся традыцыі старабеларускай драўлянай архітэктуры і тэндэнцыі сучасных драўляных пабудоў. Прататыпам храма стала Пакроўская царква XVIII стагоддзя ў вёсцы Лагновічы Клецкага раёна, сёння яна знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

 Ва ўнутраным аздабленні новага храма будзе адлюстраваная грузінская тэматыка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі