30 гадоў таму распаўся СССР — здзейснілася абяцанне Панны Марыі
Католікі 8 снежня адзначаюць Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — як гэта звязана з развалам Савецкага Саюза.
8 снежня адзначаецца 30-годдзе спынення існавання камуністычнай дзяржавы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. У гэты дзень у 1991 годзе на тэрыторыі Беларускай ССР падпісалі Белавежскія пагадненні кіраўнікі трох рэспублік: Беларусі, Украіны і Расіі. Такім чынам было спынена існаванне СССР і ўсяго таталітарнага атэістычнага рэжыму, пад уладай якога многія рэспублікі знаходзіліся больш за 70 гадоў.
За гэты час былі забіты і кінуты за краты мільёны хрысціян, якія не адмовіліся ад сваёй веры. Дзесяткі гадоў былі зачыненыя цэрквы, шматлікія храмы былі падарваныя, вырасла некалькі пакаленняў, выхаваных на атэізме, што прывяло да дэградацыі і дэмаралізацыі грамадства. Характэрна, што датай распаду Савецкага Саюза лічыцца менавіта 8 снежня, калі католікі адзначаюць важную ўрачыстасць — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У трагічным для Расіі і Беларусі і іншых краін, якія ўваходзілі ў яе склад, 1917 годзе падчас сваёй аб’явы ў Фаціме Дзева Марыя прадказала адну з галоўных гістарычных падзей XX стагоддзі — развал СССР. Гэта і адбылося ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Божай Маці.
Багародзіца была зачата ад звычайных бацькоў — Ганны і Іаакіма, але на яе не перайшоў першародны грэх. Гэты дагмат прыняў Папа Пій IX 8 снежня 1854 года, зацвердзіўшы свята ў гэты дзень. Дзева Марыя па асаблівай міласці Бога ўжо ў момант уласнага зачацця была вызвалена ад першароднага граху і абаронена ад самой магчымасці грашыць. Таму за ўсё сваё жыццё яна не ўчыніла ніводнага граху.
Дарэчы, таксама ў гэты дзень, 8 снежня сімвал Дзевы Марыі стаў флагам Еўрасаюза.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)