У мінскай царкве «Новае Жыццё» упрыгожылі да Раства паркоўку — месца збору вернікаў

В Новой жизни

У Мінску 12 снежня вернікі поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» сабраліся на перадкалядную богаслужбу на паркоўцы.

Фасад будынка з ранку упрыгожылі каляднымі вянкамі — служыцелі царквы развешваюць іх, а пасля звозяць кожную нядзелю. Але адна гірлянда, з ялінкавых галінак і стужак, будзе вісець цяпер на каньку прыступак да Раства, распавядае сайт  «Новага Жыцця».

На гэты раз сям’я Андрэя і Лізы Бадзілавых запаліла трэцюю свечку Адвэнта. Маладая пара нагадала прысутным пра тое, як важна дзяліцца з іншымі людзьмі добрай весткай пра нараджэнне Збаўцы.

Пастар Вячаслаў Ганчарэнка дзяліўся пасланне, якое называлася «Спяшайся рабіць дабро». Ён адзначыў, што кожны чалавек абавязкова адносіцца да адной з чатырох катэгорый. Першая — гэта людзі, якія робяць злое. Другая — людзі, якія перасталі рабіць зло, але яшчэ не робяць дабра. Трэцяя — тыя, хто робіць дабро, але пакуль што не змагаецца са злом. Чацвёртая — гэта людзі, якія робяць дабро і змагаюцца са злом.

«Калі хочаш падзякаваць Богу, зрабі дабро бліжняму. Бог прыме гэта на свой кошт» — нагадаў пастар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі