Пастар Ганчарэнка: Хрыстос — наша адзіная надзея. У Беларусі няма іншай надзеі
У Мінску 19 снежня ўсе пастары цэркваў Аб’яднання поўнага Евангелля сабраліся на паркоўцы каля адабранага будынка «Новага Жыцця», каб разам павіншаваць беларусаў з Раством.
У гэты дзень вернікі запалілі чацвёртую свечку Адвэнту, якая азначае сабой хуткае прышэсце Збавіцеля.
«Надышоў сезон Нараджэння нашага Пана Ісуса Хрыста. 2000 гадоў таму Ён прыйшоў, Ён увасобіўся, каб кожнаму чалавеку на зямлі даць выратаванне і збавенне. Таму я віншую Беларусь з Народзінамі Хрыстовымі. «Не бойцеся!» — сказалі анёлы. — Мы абвяшчаем вам вялікую радасць, якая будзе ўсім людзям». Таму Раство — гэта час радавацца, любіць, гэта час дарыць падарункі. Гэты час усміхацца і праслаўляць нашага Пана Езуса Хрыста», — нагадаў епіскап Аб’яднання Леанід Вараненка, распавядае сайт «Новага Жыцця».
«Беларусь, з надыходзячым Раством! — працягнуў пастар Вячаслаў Ганчарэнка. — І вось нашае пажаданне: каб дабраславеньне, якое прыходзіць праз народжанага Хрыста, увайшло ў ваша жыццё, у вашы дамы і гарады, у вашу краіну. Каб вялікае выратаванне прыйшло да вас ува ўсім багацці. Таму жадаем, каб Ісус Хрыстос, які варты ўсякага прыняцця, быў прыняты вамі».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)