Віншаванне з Божым Нараджэннем Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
Вашы Эксцэленцыі, шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі!
У вігілійны вечар, апраменены святлом Бэтлеемскай зоркі, віншую вас з вялікай і радаснай падзеяй Нараджэннем Хрыстовым! Сын Божы, якога дзве тысячы гадоў таму чалавецтва сустрэла яслямі ў хляве, няхай цяпер знойдзе ў сэрцы кожнага з вас утульнае месца сваёй прысутнасці ў гэтым свеце. Няхай Ён апраменьвае сваім святлом кожны закуток вашага жыцця, напаўняе сваім спакоем і адорвае радасцю. Толькі тады мы зможам жыць у згодзе і паразуменні, знаходзячы выйсце са складаных сітуацый, якімі так шчодра апошнім часам надзяляе нас лёс.
«Не бойцеся, абвяшчаю вам вялікую радасць <…>, нарадзіўся вам сёння Збаўца!» (Лк 2, 10).
Няхай гэтыя словы Анёла, скіраваныя калісьці да бэтлеемскімскіх пастушкоў, знойдуць водгук і ў нашых сэрцах, напаўняючы іх надзеяй і даверам да бязмежнай і міласэрнай Божай Любові, якая асаблівым чынам атуляе сёння ўвесь свет. Няхай яна учыніць сёння нашыя сэрцы здольнымі да прабачэння, каб белая аплатка, якой мы будзем дзяліцца з бліжнімі пры вігілійным стале, стала дзейсным знакам паяднання. Легенда сцвярджае, што ў гэтую ноч нават жывёла размаўляе чалавечым голасам. Няхай і нам сёння хопіць пакоры працягнуць руку да прымірэння і ад усяго сэрца дараваць крыўды.
Няхай Божае Нараджэнне напоўніць вашае жыццё шматлікімі ласкамі, няхай стане крыніцай сапраўднай радасці і надзеі, а нашую краіну атуліць апекай Беззаганнай Маці і Яе святога Абранніка Юзафа!
Божае баслаўленне няхай спадарожнічае вам падчас гэтых святаў і на працягу ўсяго надыходзячага Новага, 2022 года!
Радаснага Свята і шчаслівага Новага года!
✠Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)