Аб’яўлены конкурс сямейнай падрыхтоўкі да Калядаў. Абяцаюць 200 прызоў
Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дабрачынны фонд падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» запрашаюць прыняць удзел у сямейным конкурсе.
Для гэтага трэба ўступіць у суполку ў Вайбер «Калядныя вакацыі разам» у мэсэнджэры Вайбер і даслаць запыт са смайлікам на нумар тэлефона +375293851609 або перайсці па СПАСЫЛЦЫ.
На працягу 14 дзён калядных канікул кожны вечар арганізатары будуць аб’яўляць творчае заданне, якое трэба будзе выканаць на працягу наступнага дня.
Заданні чакаюцца самыя разнастайныя — малюнкі, вырабы, выпечка, калядкі, удзел усёй сям’і ў чытанні ўрыўка з Евангелля аб Нараджэнні Хрыстовым і многае іншае.
Выкананае заданне трэба сфатаграфаваць ці запісаць на відэа і даслаць арганізатарам конкурсу праз Viber на нумар тэлефона +375293851609.
Лепшыя работы ў гэты ж дзень будуць размешчаны ў створаным для конкурсу суполцы Viber.
Самыя творчыя і актыўныя на працягу ўсяго конкурсу ўдзельнікі (40 сем’яў) будуць запрошаны 15 студзеня на святочны канцэрт, уручэнне дыпломаў і падарункаў і экскурсію ў Свята-Елісавецінскі манастыр горада Мінска. Яшчэ 200 найбольш старанных удзельнікаў конкурсу атрымаюць падарункі па пошце.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)