Мітрапаліт Веніямін раздасць прызы за лайкі ў Instagram

Мінскае праваслаўнае брацтва святога апостала Іаана Багаслова, што дзейнічае  пры Свята-Духавым кафедральным саборы, запусціла флэшмоб калядак.

Правілы ўдзелу: у перыяд з 23 снежня па 10 студзеня праспяваць і запісаць на відэа калядку, як самому, так і х кампаніяй сяброў. Выкласці відэа ў Instagram, тэгнуўшы акаўнт @bratstvo.by Брацтва, альбо даслаць на адрас электроннай пошты Брацтва, пазначыўшы ў тэме «ФЛЭШМОБ-2022».

Тры публікацыі, якія набяруць ў перыяд з 11 па 13 студзеня найбольш лайкаў, атрымаюць прызы ад мітрапаліта Веніяміна. 14 студзеня Брацтва абвесціць пераможцаў. Лепшыя працы ўвойдуць у Калядны анлайн-канцэрт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі