БПЦ настойвае на папраўках у Канстытуцыю: шлюб толькі паміж тымі, хто не мяняў пол
У праект беларускай Канстытуцыі, які зараз абмяркоўваецца, не ўвайшла фармулёўка аб сям’і, прапанаваная Беларускім экзархатам. БПЦ мае намер настойваць на ёй, патрабуючы ўключыць фармулёўку аб шлюбе як аб саюзе жанчыны і мужчыны па нараджэнні.
Некалькі тыдняў таму кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін паведаміў, што для захавання традыцыйнай сям’і прапануецца ў заканадаўстве замацаваць вызначэнне паняцця «шлюб»: «Мы прапануем лічыць шлюбам добраахвотны саюз жанчыны і мужчыны па нараджэнні», – распавядае «Спутник.бай».
«У грамадстве і асабліва ў маладзёжным асяроддзі атрымліваюць распаўсюджванне культ індывідуальнага дабрабыту, плынь чайлд-фры, розныя віды сужыцця і нават аднаполыя саюзы», — нагадаў кіраўнік БПЦ, прызнаўшы, што некаторыя тэмы, якія закранаюцца, не такія актуальныя цяпер для Беларусі.
У 2022 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня першай у Беларусі аперацыі па змене полу. Штогод у Беларусі праводзіцца па 4-5 такіх аперацый. Згодна з заканадаўствам, дазвол на правядзенне кожнай з іх дае міністр аховы здароўя пасля таго, як кансіліум лекараў усталюе, што ў чалавека ёсць дыягназ «адмаўленне полу».
З таго часу ў Беларусі было зроблена больш за 100 аперацый па змене полу. Чалавеку, якому мяняюць пол, мяняюць і пашпарт, аднак ідэнтыфікацыйны нумар застаецца такім, які яму выдалі яшчэ да змены полу.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)