У Слуцку завяршылі рэканструкцыю кафедральнага сабора

У Слуцку 26 снежня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін асвяціў абноўлены пасля рэканструкцыі кафедральны сабор святога архангела Міхаіла і ўзначаліў у ім Боскую літургію.

Яму саслужылі сакратар Слуцкай епархіі і настаяцель сабора протаіерэй Ігар Штэпа, шэраг святароў горада, паведамляе сайт  БПЦ.

Пасля заканчэння набажэнства ўладыка звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, павіншаваў настаяцеля сабора з заканчэннем добраўпарадкавання храма і прыхрамавай тэрыторыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі